"Ведай свае правы, выконвай абавязкі" - пад такой назвай прайшоў занятак з элементамі трэнінгу для вучняў 5-9 класаў Грынкаўскай базавай школы ў шосты дзень 2 снежня.
Школьнікі ўспомнілі, што такое правы і абавязкі, пазнаёміліся з дакументамі, якія датычацца абароны правоў дзяцей. У групах абмеркавалі прававыя сітуацыі і вызначылі, якія правы ў іх парушаны. Цікавасць у вучняў выклікалі трэнінгавыя заданні. На занятку былі выкарыстаны матэрыялы дзіцячага прававога сайта. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню ўзроўню прававой культуры навучэнцаў.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
Гринковская базовая школа