24 лютага ў Грынкаўскай базавай школе прайшоў Дзень узаемадзеяння з сям'ёй. У пачатковых класах прайшла віктарына-конкурс "Хачу ўсё ведаць", у якой спаборнічалі каманда бацькоў "Дружба" і каманда вучняў "Сонца". Вучні 5-9 класаў і іх бацькі сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстэрні зносін "Сям'я-мая радасць". У час мерапрыемства бацькі сумесна з вучнямі адказалі на пытанні віктарыны, склалі прыказкі і прымаўкі пра сям'ю, разгадалі крыжаванку, склалі сінквейн "Сям'я". І дарослыя, і дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі ад сумесна праведзенага часу і з добрым настроем пайшлі дамоў.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
Гринковская базовая школа