Інтэлектуальная гульня "Таямніцы прыроды".

02.03.2024

2 сакавіка, у шосты школьны дзень, для вучняў пачатковых класаў Грынкаўскай базавай школы была праведзена інтэлектуальная гульня "Таямніцы прыроды". Удзельнікі каманд
выконвалі розныя заданні пра цікавы і непаўторны свет прыроды роднай Беларусі: адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, адказвалі на пытанні віктарыны, паспрабавалі сябе ў ролі даследчыкаў Пры падвядзенні вынікаў прыйшлі да высновы, што трэба любіць і берагчы прыроду роднага краю, быць яе сябрамі і абаронцамі. Любоў да прыроды - гэта і любоў да сваёй Радзімы.

поделиться в: