23 сакавіка для вучняў 5-9 класаў Грынкаўскай базавай школы і іх бацькоў было арганізавана сямейнае кафэ "Мая дружная сям'я". Настаўнік Мацюк Н.М. расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра свята "Саракі", бацькі падзяліліся сваімі ведамі пра традыцыі, звязаныя з яго святкаваннем. Затым Мацюк Н.М. паказала майстар-клас па вырабе сімвала свята - жаваранкаў з тканіны ў тэхніцы "лялька-мотанка". Дзеці і дарослыя з задавальненнем вырабілі птушачку. Мерапрыемства прайшло весела, мамы дапамагалі дзецям. Птушкі ва ўсіх атрымаліся прыгожыя. Дзеці атрымалі новыя веды, навыкі і станоўчыя эмоцыі.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
Гринковская базовая школа