9 кастрычніка ў 5 - 7 класах Грынкаўскай базавай школы была праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна на тэму "Наркотыкі - шлях у бездань", мэтай якой з'яўлялася фарміраванне адмоўных адносін да выкарыстання наркотыкаў. Падчас мерапрыемства навучэнцы разважалі, што такое наркотыкі, як не стаць наркаманам, абмеркавалі міфы пра ўжыванне наркотыкаў. Рабяты паглядзелі і абмеркавалі відэаролік "Барацьба за жыццё". Сваё адзінства супраць наркотыкаў вучні паказалі ў час псіхалагічнага трэнінгу "Пляценне павуцінкі".